"Шахцёр" раздае білеты на матч кваліфікацыі Лігі Еўропы бясплатна

Як інфармуе прэс-служба ФК "Шахцёр", заўзятары каманды атрымаюць білеты на матч бясплатна. Для гэтага ім трэба запісацца на паездку ў Барысаў.

Нагадаем, у гасцявым матчы салігорскія футбалісты бліскуча абыгралі бельгійцаў з лікам 5:2 і практычна забяспечылі сабе выхад у плэй-оф Лігі Еўропы.

Фота — fcshakhter.by