Сетка рабіца-злюбіцца — Уладзімір Цэслер да Дня святога Валянціна ў Беларусі
Праца Уладзіміра Цэслера / instagram.com/vovatsesler
Новая работа беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера прысвечаная Дню ўсіх закаханых, які адзначаецца 14 лютага. Цэслер назваў яе "Сетка рабіца-злюбіцца" і пазначыў, што гаворка пра Дзень святога Валянціна ў сучаснай Беларусі.
Праца апублікаваная ў Instagram і сабрала ўжо каля трох тысяч лайкаў. Адны падпісчыкі ўбачылі ў ёй "любоў рабоў да дыктатуры", іншыя палічылі, што гэта вельмі актуальна для тых, хто за апошні час распісаўся ў турме.