Сэр Алекс Фергюсан летам развітаецца з "Манчэстар Юнайтэд" (відэа)
Знакаміты англійскі футбольны клуб ён ачольваў 27 гадоў!
За гэты час "чырвоныя д'яблы" 13 разоў станавіліся чэмпіёнамі краіны, двойчы выйгравалі Лігу чэмпіёнаў.
Сыходзячы з пасады галоўнага трэнера, 71-гадовы шатландскі спецыяліст застаецца працаваць у клубе на адной з кіруючых пасадаў.
Сыход сэра Алекса Фергюсана стаў адной з галоўных тэмаў дня не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў многіх краінах свету.
Фота — thesun.co.uk