СБУ паведамляе пра трэці падрыў Крымскага моста

Падрыў Крымскага моста

Падрыў Крымскага моста / СБУ

Служба бяспекі Украіны паведамляе пра трэці падрыў Крымскага моста. Аперацыя, як адзначае прэс-служба СБУ, была ўнікальнай.

Падрыхтоўка да яе заняла некалькі месяцаў. Агенты СБУ замініравалі апоры моста і зранку 3 чэрвеня, у 4:44, актывавалі першую выбуховую прыладу. Падкрэсліваецца, што ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва няма.

Паводле СБУ, былі моцна пашкоджаныя падводныя падпоркі апор на ўзроўні дна, гэтаму паспрыялі 1100 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце. Адзначаецца, што фактычна мост знаходзіцца ў аварыйным стане.

Правядзенне аперацыі кантраляваў асабіста кіраўнік СБУ генерал-лейтэнант Васіль Малюк.

"Бог любіць тройцу, а СБУ заўсёды даводзіць задуманае да канца і ніколі не паўтараецца. Раней мы двойчы паразілі Крымскі мост у 2022 і 2023 гадах. Таму сёння працягнулі гэтую традыцыю ўжо пад вадой", — заявіў кіраўнік СБУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.