"Сардэчна запрашаем у пекла" — "Укрпошта" выпускае тэматычны канверт

Новы канверт "Укрпошты" / facebook.com/ukrposhtaceo​
Новы канверт "Укрпошты" / facebook.com/ukrposhtaceo​

"Укрпошта" рыхтуе да выпуску тэматычны канверт, прысвечаны адбіццю расійскай агрэсіі. Хоць у гэтым месяцы там "планавалі памяняць ваенную тэму на культурную, каб трохі разгрузіць" людзей. Але поспехі УСУ апошніх дзён змянілі планы: трэба задакументаваць падзеі, гаворыць генеральны дырэктар "Укрпошты" Ігар Смялянскі. Прадпрыемства выпускае сімвалічны канверт з маркай "Сардэчна запрашаем у пекла". На ім меркавана намаляваны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Гэта, дарэчы, першы канверт з маркай ваеннага часу, за дызайн якога прагаласавалі больш за 200 000 украінцаў. Вы прагаласавалі — мы пачулі", — адзначыў Смялянскі. Паводле яго словаў, новая дата запуску продажаў будзе абвешчаная асобна.

Нагадаем, па ваенную марку "Укрпошты", прысвечанай расійскаму ваеннаму караблю, выстройваліся чэргі. Нядаўна былі таксама надрукаваныя і маркі, прысвечаныя знакамітаму сабаку-сапёру Патрону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.