"Укрпошта" выпускае ў абарачэнне маркі з легендарным сабакам Патронам
Сабака Патрон на заданні / ДСНС Украіны
З заўтрашняга дня "Укрпошта" выпускае ў абарачэнне маркі з легендарным сабакам Патронам. Будзе выпушчана 8 тэматычных марак. На адной марцы Патрон дапамагае фермерам, на другой — працуе разам з ратавальнікамі, на трэцяй — разблакуе марскі шлях, на чацвёртай прадстаўлены ў вобразе казака. Яшчэ ёсць марка з Патронам, які ратуе дзяцей, з прарочым сном Патрона, Патрон з узнагародай і фота ўласна сабакі.
Усе маркі сабраныя на адным аркушы. Наклад аркуша— адзін мільён экзэмляраў. Гэта будуць дабрачынныя маркі. Частка грошай ад продажу пойдзе на куплю машыны для размініравання і дапамогу прытулкам для жывёл.
Сабака Патрон — службовая сабака пароды джэк-расэл-тэр'ер, якая атрымала міжнародную вядомасць пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Патрона прыцягваюць для размініравання тэрыторый. Ён стаў афіцыйным сімвалам Міжнароднага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях гуманітарнага размініравання, сфармаванага пры МУС Украіны.