"Укрпошта" — пра ажыятаж з маркай пра “рускі ваенны карабель”
"Укрпошта" выказалася пра ажыятаж з маркай пра “рускі ваенны карабель...”. Гэтых марак было выпушчана каля мільёна. 700 тысяч ужо прадалі. Марка выйшла яшчэ да патаплення расійскага крэйсера "Масква". Пасля ж гэтай падзеі ажыятаж толькі ўзрос — былі чэргі. Яшчэ ў аўторак "Укрпошта" паведамляла, што ў некаторых абласцях маркі прадаюцца. Ужо практычна ўсё прадалі.
100 тысяч марак адправяць інтэрнэт-крамам па папярэдніх замовах. Астатнія асобнікі перададуць музеям, афіцыйным дэлегацыям, работнікам "Укрпошты" (па адной марцы). Дадатковых накладаў маркі выпускаць пакуль не плануецца.