"Сапраўдны настаўнік не паскардзіцца, калі яго просяць нешта пракантраляваць"

"Сапраўдны настаўнік не паскардзіцца, калі яго просяць нешта пракантраляваць"

На педсавеце, які праходзіць у Мінску, Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё бачанне ролі настаўніка, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што настаўнік павінен ведаць, чым жывуць вучні. Ён спаслаўся на савецкі досвед, калі класныя кіраўнікі наведвалі вучняў дома. "Настаўнік павінен жыць тым жыццём, якой жыве яго вучань. Усюды гэта сёння ёсць? Пытанне рытарычнае. Падумайце над гэтым. Гэта аб адзінстве працэсу адукацыі і выхавання", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі. 

Таксама Лукашэнка распавёў, што падчас азнаямлення з уборачнай кампаніяй у рэгіёнах яму далажылі пра выпадкі, калі настаўнікаў пасылалі ў поле кантраляваць уборку збожжа. Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся, што гэта не функцыя настаўніка, але выказаў і перасцярогу.

"Ведаеце, я як ваш калега ў мінулым і чалавек, ужо які выпрабаваў многае, у тым ліку пабыў на розных уборках, ведаючы гэты працэс, думаю: талковы настаўнік, сапраўдны настаўнік ніколі б не паскардзіўся, калі яго просяць нешта пракантраляваць, у тым ліку і ўборку. Гэта цікава, гэта ўзбагачае настаўніка. Тым больш вы ж працуеце ў вёсцы, а там вучні працуюць і на камбайнах са сваімі бацькамі. Таму я думаю, што ўборка, на якой папрасілі пабываць настаўнікаў, у задавальненне павінна быць. А калі шчыра, вядома, гэта не функцыя настаўніка", — заявіў кіраўнік дзяржавы.