Сапернік "Мінска" ў Лізе Еўропы стаў лідарам чэмпіянату Бельгіі (відэа)

Першы мяч ужо на першай хвіліне забіў нігерыйскі форвард Іма Эзікель. Другі гол на рахунку Поля-Жазэ Мпоку.



Трэцяя запар перамога дазволіла "Стандарду Льеж" ачоліць турнірную табліцу — у яго цяпер 9 ачкоў з 9 магчымых, а розніца мячоў — 7:0, інфармуе БЕЛТА.



Нагадаем, у першым матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы ФК "Мінск" 22 жніўня прыме "Стандард Льеж" у Гродне, а 29-га згуляе ў гасцях.



Сёння "Мінск" правядзе матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі з наваполацкім "Нафтанам".