Самы буйны ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі

Пелетны завод 

Пелетны завод  / БЕЛТА

Самы буйны ў Беларусі пелетны завод спыняў вытворчасць. Прычынай сталі санкцыі Еўрасаюза.

Пра гэта выданне "Флагшток" даведалася з публікацыі ў мазырскай раённай газеце, дзе паведамлялася пра аднаўленне працы завода.

Завод у Мазыры быў запушчаны ў 2020 годзе. Меркавалася, што пелеты будуць пастаўляцца пераважна на рынак Еўрасаюза. Аднак "санкцыйная палітыка прывяла да таго, што планы давялося карэктаваць", паскардзілася мазырская раёнка.

Беларуская дрэавапрацоўка трапіла пад санкцыі пасля пачатку расійскага шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну. Пасля гэтага экспарт пелетнага паліва ў ЕС стаў немагчымы. Да таго 95% прадукцыі мазырскага прадпрыемства ішло на экспарт. У 2023-2024 гадах завод працаваў толькі на ўнутраны рынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.