Ніякіх новых цяжкасцяў для беларусаў — Латушка пра санкцыі супраць банкаў

Латушка распавёў пра санкцыі супраць банкаў

Латушка распавёў пра санкцыі супраць банкаў

Еўракамісія падрыхтавала 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны. У яго ўключаны і абмежаванні, звязаныя з банкамі. Еўрарадыё спытала кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку, як гэта адаб'ецца на беларусах.

Палітык кажа, што ў афіцыйнай заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас менавіта пра беларускія банкі нічога не паведамляецца.

— Але тым банкам, якія раней былі адключаныя ад SWIFT, забароняць яшчэ і ўсе транзакцыі (па сутнасці закрыюць карэспандэнцкія рахункі). Раней мы неаднаразова паведамлялі нашым еўрапейскім партнёрам, што адключэнне ад SWIFT без закрыцця карэспандэнцкіх рахункаў не мае поўнага абмежавальнага эфекту для такіх банкаў. Нагадаю, што яшчэ ў 2022 годзе ад SWIFT былі адключаныя Белаграпрамбанк, банк "Дабрабыт", Банк развіцця і Белінвестбанк.

Латушка адзначае, што для беларусаў ніякіх новых цяжкасцяў гэтыя меры не нясуць, паколькі выкарыстоўваць тыя ж банкаўскія карткі, эмітаваныя банкамі, адключанымі ад SWIFT, нельга было і да з'яўлення прапанаваных мер.

 Никаких новых трудностей для белорусов — Латушко о санкциях против банков
Для беларусаў ніякіх новых цяжкасцяў гэтыя меры не нясуць / Brestcity.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.