Салігорскія даішнікі абстралялі ліхача

Як паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай нак міліцыю Мінскай вобласці, у ноч з суботы на нядзелю патруль нёс службу каля пасёлка Старобін. Каля 3.20 інспектары паспрабавалі спыніць Volkswagen. Аднак кіроўца праігнараваў усе патрабаванні.


Машына рухалася з вялікай хуткасцю і рэзка мяняла траекторыю руху, ствараючы аварыйныя сітуацыі. Міліцыянты адкрылі агонь. У выніку ў машыне былі пашкоджаныя тры колы, пацярпелых няма. Кіроўца і пасажыр Volkswagen пасля спынення спрабавалі ўцячы, але міліцыянты іх затрымалі.


Як выявілася пазней, яны скралі аўтамабіль у адной з вёсак. На мужчын пачалі крымінальную справу за крадзеж, а на кіроўцу — яшчэ і за супраціў міліцыянтам. Таксама складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне ПДР.


Фота — postua.net