Салігорскі “Шахцёр” пацвердзіў, што Алег Кубараў сышоў у адстаўку

Салігорскі “Шахцёр” пацвердзіў, што галоўны трэнер каманды Алег Кубараў сышоў у адстаўку. Паведамляецца, што рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва “па пагадненні бакоў” было прынятае ў аўторак падчас сустрэчы кіраўніцтва клуба і трэнерскага штабу. Аднак пра яго стала вядома яшчэ напярэдадні. У панядзелак чуткі пацвердзіў сам Кубараў, аднак ФК “Шахцёр” пракаментаваў сітуацыю толькі сёння. Клуб падзякаваў футбольнаму спецыялісту і яго штабу за працу і пажадаў поспехаў у далейшай кар’еры.
Як вядома, пасля першага круга “Шахцёр” лідыруе ў чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Аднак каманда прайграла фінал Кубка Беларусі і выбыла з Лігі Еўропы ўжо ў першым раўндзе кваліфікацыі. Алегу Кубараву 51 год. У Салігорску ён працаваў з канца 2016 года.
Олег Кубарев покинул свой пост.
— ФК Шахтер Солигорск (@fcshakhterby) 11 июля 2017 г.
↪️ https://t.co/3PHcnOqXNz pic.twitter.com/7RgzlxuAmt