Сакавік будзе цяплейшы за норму на 4-5 градусаў: папярэдні прагноз
А таксама будзе назірацца дэфіцыт ападкаў / pixabay.com
Першая палова сакавіка ў Беларусі чакаецца цёплай і сухой. Даўгатэрміновая мадэль CFS v2 прагназуе, што тэмпература будзе вышэй за норму на 4-5°C, а таксама захаваецца дэфіцыт ападкаў, піша тэлеграм-канал @nadvorie.
Асабліва востра праблема недахопу вільгаці можа закрануць паўднёвыя рэгіёны Беларусі.
Мадэль ECMWF таксама пацвярджае, што ў першыя два тыдні сакавіка тэмпература будзе вышэй за норму на 3-5°C, а ўзровень ападкаў застанецца ніжэйшым за звычайны.
Невялікая колькасць ападкаў можа захавацца да красавіка, бо на працягу ўсяго сакавіка прагназуецца павышаны атмасферны ціск.