Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі
Арына Сабаленка / x.com/WTA
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ва Ухані (КНР). У пятніцу ў матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка перамагла Магдалену Фрэнх з Польшчы, 27-ю ракетку свету — 6:2, 6:2.
Наступная саперніца Сабаленка — амерыканка, чацвёртая ракетка свету Коры Гаўф.