Рухавік верталёта Мі-24 знайшлі ў пасылцы беларускія мытнікі
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт
Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы рухавік для ўдарнага верталёта Мі-24, паведамляе прэс-служба ведамства. Ён лічыцца прадукцыяй ваеннага прызначэння.
Незвычайную пасылку даставіла расійская кур'ерская служба. Атрымальнікам пасылкі значыўся 57-гадовы грамадзянін Беларусі.
Мытнікі кажуць, што мужчына планаваў вывезці рухавік за межы Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС). На беларуса пачалі крымінальную справу.
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт
Рухавік верталёта знайшлі ў пасылцы / Мытны камітэт