Reuters: Еўракамісія распрацоўвае план нафтавага эмбарга Расіі
Еўракамісія рыхтуе прапановы наконт нафтавага эмбарга супраць Расіі, але поўнага згоды па гэтым пытанні ў ЕС пакуль няма. Пра гэта заявілі кіраўнікі МЗС Ірландыі, Літвы і Нідэрландаў, піша Reuters.
Па слова Жазепа Барэля, многія з міністраў падтрымліваюць санкцыі супраць імпарту расійскай нафты, але для некаторых такая забарона стане шокавай.
Пастаўкі расійскай нафты складаюць каля чвэрці імпарту сырой нафты ў ЕС. Санкцыі супраць Расіі Еўрасаюз пачаў уводзіць у сувязі з нападам Расіі на Украіну. Вайна доўжыцца з 24 лютага.