У Гомелі да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС паказалі экспазіцыю выцінанак (фота)
Незвычайная выстава трымала назву “Казкі пра Барабольку”. На экспазіцыі прадстаўленыя дваццаць выцінанак.
Гэта фіналісты конкурсу "Раскажы мне, аблачынка", які прайшоў у рамках міжнароднага праекта французскай асацыяцыі "Спадчына без межаў" і аддзела культуры Брагінскага райвыканкама.