Пуцін ацаніў беларускую АЭС "пад $ 6 млрд"
Прэм'ер Расіі Ўладзімір Пуцін сёння заявіў, што расійскі бок гатовы рэалізаваць праект будаўніцтва беларускай АЭС.
"Праект вялікі, аб'ёмны, прыкладна пад 6 мільярдаў долараў ", — сказаў расійскі прэм'ер пасля перамоваў з беларускім калегам Мясніковічам.
Пуцін падкрэсліў, што пры ўзгадненні дакладнага кошту беларускай АЭС Расія гатовая вырашыць пытанне аб крэдытаванні праекту.