На японскай АЭС "Онагава" выяўлена ўцечка радыёактыўнай вады

Пра гэта паведамляе агенцтва Кіодо са спасылкай на кампанію-аператар Tohoku Electric.

Дадзеных пра ўзровень радыёактыўнасці вады не прыводзіцца, колькасць вады  - не значная. Падача электрычнасці спынілася па дзвюх з трох вонкавых кабеляў да АЭС. Па словах прадстаўнікоў Агенцтва па ядзернай бяспецы Японіі (NISA), змен радыяцыйнага фону на АЭС адзначана не было.

У пятніцу падача электрычнасці па адным з кабеляў была адноўлена.

У выніку землятрусу ў чацвер была спынена вонкавая падача электраэнергіі і да першага энергаблока АЭС "Хігасідоры", уключыліся аварыйныя генератары. У пятніцу вонкавае сілкаванне было адноўлена.

Падача электраэнергіі на АЭС неабходна для забеспячэння сталага астуджэння басейнаў з ядзерным палівам, паведамляе РИА Новости.