Літва выказала МАГАТЭ заклапочанасць з нагоды беларускай АЭС

Віцэ-міністр замежных справаў Літвы Эгідыюс Мяйлунас выказаў намесніку гендырэктара і загадчыку Дэпартамента ядзернай бяспекі МАГАТЭ Дэні Флоры "заклапочанасць Літвы адносна адпаведнасці праектаў атамнай энергетыкі ў рэгіёне міжнародным стандартам ядзернай бяспекі". Гэтыя пытанні таксама абмяркоўваліся з амбасадарам ЗША пры МАГАТЭ Глінам Дэвісам.

Асаблівы непакой Літвы выклікае выбар месца будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне Беларусі, ад якога да сталіцы Літвы Вільні менш за 50 км. На думку літоўскага боку, крытэры выбару пляцоўкі будаўніцтва не патлумачанае Літве, недастаткова прааналізаванае і магчымае адмоўнае ўздзеянне АЭС на навакольнае асяроддзе, паведамляе ІА REGNUM.

Фота: npsglobal.org