"Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання
Маладзечанская “Рэгіянальная газета” прыпыняе выхад друкаванага выдання.
“На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі”, — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.
19 ліпеня ў супрацоўнікаў выдання і ў рэдакцыі адбыліся ператрусы. Галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча вазілі на допыт.