"Рэал" стаў самым дарагім клубам у свеце па ацэнцы Forbes
Кошт мадрыдскага футбольнага клуба ацэньваецца ў 3 мільярды 300 мільёнаў долараў.
Мадрыдскі клуб абыйшоў папярэдняга лідара — англійскі "Манчэстар Юнайтэд". Цяперашні кошт лідара на 135 мільёнаў долараў большы, чым у "Манчэстар Юнайтэд", адзначае interfax.by.
У першую дзясятку самых дарагіх футбольных клубаў свету таксама ўваходзяць "Барселона" (Іспанія), "Арсенал" (Англія), "Баварыя" (Нямеччына), "Мілан" (Італія), "Чэлсі" (Англія), "Ювентус" (Італія), "Манчэстар Сіці", "Ліверпуль" (абодва — Англія).
Фота — footballwallpapers.ru