Раварыстам могуць дазволіць ездзіць па праезнай частцы ў жылых зонах

Раварыстам у гарадах могуць дазволіць ехаць па вылучаным участку праезнай часткі дарогі. Праўда, гэта можа быць толькі ў жылых зонах і тых месцах, дзе гэта будзе магчыма і бяспечна. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі ў газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк.
Кіраўнік ДАІ спаслаўся на тое, што падобны эксперымент зладзілі на Брэстчыне, і падтрымаў яго. "Раварыстаў сапраўды становіцца ўсё больш, і такі крок вырашыў бы спрэчка аматараў ровараў і пешаходаў, якія дзеляць адзін тратуар. Але важны разумны падыход, бо ні да чаго добрага не прывядзе, калі на трасу з дапушчальнай хуткасцю ў 120 км у гадзіну пусціць ровары. Вельмі важна стварыць інфраструктуру, зручную для ўсіх удзельнікаў руху. Разам з тым трэба прапісаць і пэўныя патрабаванні да руху раварыстаў, а таксама адказнасць для іх", — заявіў Карзюк.