Ратавальнікі ў TikTok просяць беларусаў не выходзіць на лёд (глядзець з гукам)
Дыялог ратавальніка і рыбака вачамі МНС / @mchs112.by
МНС паспрабаваў праз TikTok угаварыць рыбакоў не выходзіць на тонкі лёд. СММшчык апублікаваў відэа, у якім гутарка паміж ратавальнікам і рыбаком адбываецца ў фармаце дыялогу двух... коцікаў.
“Мы вас прасілі не выходзіць на лёд? СМСкі дасылалі?” — абураецца кот у касцы ратавальніка.
“Так, — сумна мяўкае кот у вязаным капялюшыку і з вудай. — Рыбкі захацелася...”.
Падпісанты ацанілі спробу сммшчыка знайсці падыход да рыбакоў і пачалі расказваць у каментарах гісторыі сваіх знаёмых, якіх ратавальнікі пераконвалі сысці з крыгі.
"Выконвайце правілы бяспекі! Не выходзьце на тонкі лёд!" — ужо чалавечай мовай просяць ратавальнікі.
@mchs112.by Соблюдайте правила безопасности! Не выходите на тонкий лёд! #мчс #мчсбеларуси #спасатели #спасателибеларуси #101 #112 #911 #mchs #mchsbelarus ♬ оригинальный звук - МЧС Республики Беларусь