Ратавальнікі дасталі з цестамясільнай машыны руку работніцы кавярні (фота)
У выніку жанчыну давялося нават даставіць у лякарню.
Увечары 29 сакавіка баранавіцкіх ратавальнікаў выклікалі ў адну з кавярняў. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, кухару кавярні заціснула руку ў цестамясільнай машыне. Каб выратаваць 32-гадовую жанчыну, ратавальнікі адрэзалі частку чарвячнага механізму машыны.
"Хуткая дапамога" даставіла жанчыну ў лякарню з дыягназам "ацёк у выніку механічнага здушвання кісці правай рукі".


Фота — mchs.gov.by