Расійскія войскі перадумалі адыходзіць ад мяжы з Украінай

На палігонах у сумежных з Украінай абласцях застаюцца некалькі тысяч расійскіх вайскоўцаў і значная колькасць баявой тэхнікі. План адводу войскаў перагледжаны з-за таго, што ўзмацнілася антытэрарыстычная аперацыя на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу ў Генштабе.



Паводле звестак NATO, Расія вывела не больш за тысячу вайскоўцаў. Паводле першапачатковай ацэнкі альянсу, на мяжы з Украінай было дыслакавана каля 40 тысяч расійскіх вайскоўцаў.



Па падліках старшыні памежнай службы Украіны Мікалая Літвіна, у найбліжэйшым прымежжы знаходзіцца каля 18-20 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Да гэтага можна дадаць велізарную вайсковую групоўку ў Крыме. Агулам, кажа Літвін, 45-60 тысяч чалавек.



24 траўня начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў заявіў, што адвод войскаў ад украінскай мяжы можа працягнуцца каля 20 дзён. Аднак крыніца РБК у Генштабе паведаміла, што ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Данецку план адводу быў перагледжаны. На палігонах вырашана пакінуць разведвальныя падраздзяленні і вайсковыя часці, дыслакаваныя ў прымежных з Украінай абласцях.



Фота — topwar.ru