Расійскія СМІ пішуць пра "самы моцны за ўсю гісторыю канфлікту" абстрэл Данецка
Пажар у Данецку пасля абстрэлу/ @itsdonetsk
Данецк гэтай раніцай падвергнуўся самаму магутнаму абстрэлу з 2014 года, кажа прадстаўніца так званай "ДНР" Наталля Шуткіна. Паводле яе слоў, па горадзе было выпушчана каля 40 ракет з РСЗА "Град".
"Прыйшлося па трох квадратах цэнтральнай часткі горада. Цяпер працуем над удакладненнем пашкоджанняў, іх ужо на гэтую хвіліну нямала, паколькі густая забудова", — прыводзіць словы Шуткиной ТАСС. Карэспандэнт агенцтва паведамляе, што чуў не менш за 10 выбухаў. Пасля траплення снарада ў шматкватэрны дом у цэнтры Данецка пачаўся пажар. Гарэлі і аўтамабілі. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.