Расійскія паліцыянты злавілі беларуса ў манастыры
Наш суайчыннік быў абвешчаны ў вышук.
Як паведамляе ўпраўленне МУС Расіі па Калужскай вобласці, 27 сакавіка на тэрыторыі манастыра "Опціна Пустынь" два паліцыянты заўважылі падазронага мужчыну, які, пабачыўшы паліцэйскіх, паспрабаваў уцячы.
Падазронага затрымалі. Пры праверцы выявілася, што 35-гадовы грамадзяніна Беларусі шукаюць за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду на тэрыторыі сваёй краіны.
Мужчыну даставілі ў пастарунак для далейшага разгляду і вырашэння пытання аб перадачы яго ў Беларусь.
Фота — wemontreal.com