Расійскі "Уралтрансмаш" вярнуў у Беларусь адрамантаваныя гаўбіцы "Акацыя"

"Акацыі" на вучэбных стрэльбах / БЕЛТА
Расійскае прадпрыемства "Уралтрансмаш" завяршыла пастаўку ў Беларусь мадэрнізаваных самаходных гаўбіц 2С3М "Акацыя", паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.
Дамоўленасць аб капрамонце гаўбіц была дасягнутая ў Мінску на выставе MILEX-2021. Тады ж быў падпісаны дагавор.
"Выкананы рамонт артылерыйскай часткі і супрацьадкатнай прылады, а таксама праведзена мадэрнізацыя рухавіка і кузава самаходак", — распавёў гендырэктар АТ "Уралтрансмаш" Дзмітрый Семізораў.
Мадэрнізаваная самаходная гаўбіца "Акацыя" прызначана для знішчэння і падаўлення артылерыі, мінамётаў і іншых агнявых сродкаў праціўніка, а таксама знішчэння танкаў, самаходных гармат і іншай браніраванай тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.