Расійскі рубель на таргах у сераду дасягнуў максімуму за 2 гады і 2 месяцы
Расійскія рублі / pixabay.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 траўня вырас толькі курс расійскага рубля. Ён дасягнуў максімумальных паказчыкаў за 2 гады і 2 месяцы.
А курсы долара і еўра ў сераду нязначна панізіліся.
Вынікі валютных таргоў 28 траўня:
Долары ЗША: 3,0161 (-0,0017 / -0,06%);
Еўра: 3,4183 (-0,0019 / -0,06%);
Расійскія рублі: 3,7623 (+0,0029 / +0,08%);
Кітайскія юані: 4,1737 (-0,0089 / -0,21%).
Курсы валют / banki24.by