Расіянін "заправіў" свой аўтамабіль мільёнамі долараў і еўра (фота)
Украінскія памежнікі разам з мытнікамі выявілі ў Харкаўскай вобласці вялізную суму валюты ў аўтамабілі 32-гадовага грамадзяніна Расіі.
У дадатковым паліўным баку "Toyota Land Cruiser Prado" былі знойдзеныя пакункі з грашыма. Украінцы налічылі 2 мільёны 700 тысяч долараў, 1 млн 80 тысяч еўра і 50 млн расійскіх рублёў.
Цяпер расіяніну, жыхару Белгарадскай вобласці, давядзецца даваць тлумачэнні наконт паходжання валюты, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Фота — dpsu.gov.ua