Расіянін справакаваў аварыю пад Быхавам, пацярпелі 8 чалавек
На трасе легкавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
У Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне ўвечары ў нядзелю, 14 снежня, адбылася аўтааварыя, у выніку якой 8 чалавек апынуліся ў бальніцы. Як інфармуе БЕЛТА, аўтамабіль "Таёта", якім кіраваў 39-гадовы грамадзянін Расіі, выехаў на сустрэчную паласу руху. Там адбылося сутыкненне легкавіка з мікрааўтобусам "Фольксваген", якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік.
Пасля сутыкнення мікрааўтобус з'ехаў з дарогі і ўдарыўся ў дрэва. Пацярпелі восем чалавек, іх шпіталізавалі.
Фота — onliner.by