Расіянін прывёз з Турцыі ў Беларусь дзясяткі тысяч фальшывых долараў
Фальшывыя долары / customs.gov.by
Расіянін прывёз з Турцыі ў Беларусь дзясяткі тысяч фальшывых долараў. Іх ён збіраўся патраціць на набыццё аўтамабіля, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Грамадзянін РФ прыляціў у Мінск авіярэйсам са Стамбула. Грошы ён не дэклараваў. Падчас агляду сумкі, якая была ў замежніка з сабой, мытнікі знайшлі наяўныя грошы — 34700 долараў, 5200 расійскіх рублёў і 6 турэцкіх лір.
Долары трапілі на экспертызу, якая засведчыла, што амаль 700 банкнот наміналам 50 долараў з'яўляюцца падробкай. Пасля гэтага справай замежніка заняўся Следчы камітэт.