Мінскія мытнікі знайшлі ў пасылках шаблю, катану і кітайскі меч

Зброя, знойдзеная мытнікамі ў пасылках

Зброя, знойдзеная мытнікамі ў пасылках / Мытны камітэт

Мытнікі нацыянальнага аэрапорта Мінск пры сканаванні міжнародных пасылак, якія прыйшлі ў нашу краіну, у трох з іх выявілі прадметы, якія вонкава нагадваюць шаблю і два мячы.

Згодна з таварасуправаджальнымі дакументамі, у пасылках былі сувенірная зброя, нажы спецыяльныя і матэрыялы, прызнае прэс-служба Мытнага камітэта. Тым не менш знаходкі адправілі на экспертызу, каб пацвердзіць, што гэта халодная і кідальная зброя, якую забаронена перамяшчаць у пасылках.

Эксперт прызнаў усе прадметы клінковай халоднай зброяй колюча-сякучага і рэжучага дзеяння. Таксама экспертыза адзначыла, што шабля зробленая самаробным спосабам, а па вонкавым выглядзе і канструктыўных асаблівасцях падобная да шаблі 1610 года. Мячы вырабленыя заводскім спосабам. Адзін з іх падобны да японскай катаны, другі — да кітайскага дадао.

Мінскія мытнікі знайшлі ў пасылках шаблю, катану і кітайскі меч
Зброя, знойдзеная мытнікамі ў пасылках
Мінскія мытнікі знайшлі ў пасылках шаблю, катану і кітайскі меч
Зброя, знойдзеная мытнікамі ў пасылках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.