Беларуска везла кантрабандныя долары ў пракладках

Беларуска везла грошы ў пракладках

Беларуска везла грошы ў пракладках / Мытны камітэт

Вялікую суму незадэклараваных долараў выявілі мытнікі ў грамадзянкі Беларусі, якая прыбыла з Паўночнага Кіпра авіярэйсам "Стамбул-Мінск". Каб схаваць грошы, жанчына выбрала арыгінальны спосаб.

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" яна прайшла па зялёным калідоры, тым самым заявіўшы пра адсутнасць тавараў, якія трэба дэклараваць. Мытнікі перанакіравалі жанчыну ў чырвоны калідор і правялі дагляд багажу. Беларуска паказала мытнікам 6600 долараў і 3000 турэцкіх лір.

Аднак мытнікі знайшлі і незадэклараваныя грошы. 22 тысячы долараў былі загорнутыя ў фольгу і схаваныя ўнутры упаковак з жаночымі пракладкамі.

На беларуску склалі адміністрацыйны пратакол. Ёй пагражае штраф (да 30 базавых велічыняў, або 1260 рублёў) з канфіскацыяй незадэклараваных грошай ці без канфіскацыі.

Беларуска везла кантрабандныя долары ў пракладках
Беларуска везла грошы ў пракладках / Мытны камітэт
Беларуска везла кантрабандныя долары ў пракладках
Беларуска везла грошы ў пракладках / Мытны камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.