Расіянін адкупіўся ад Дзяржкантролю за 300 мільёнаў рублёў
Гэтыя грошы ён заплаціў у бюджэт, каб закрылі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Цягам 2012 года ўраджэнец Смаленску набываў патрыманыя імпартныя аўтамабілі без афіцыйнага афармлення здзелак, а пасля прадаваў іх грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстану. Такім чынам ён перапрадаў 15 дарагіх аўто і нагандляваў 278 мільёнаў рублёў.
У сувязі з гэтым Камітэт дзяржкантролю распачаў крымінальную справу. Але расіянін заплаціў грошы ў бюджэт, а таксама раскаяўся ў здзейсненым, таму крымінальны пераслед спынілі, інфармуе Onliner.by