Расіяне атакавалі Канстанцінаўку на Данеччыне — 16 загінулых
Удар па ўкранскай Канстанцінаўцы / Радыё "Свобода" / Радыё "Свобода"
Расійскія войскі абстралялі Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці Украіны.
Удар быў нанесены па рынку, размешчаным у цэнтры горада. Вядома пра 16 загінулых, а сярод іх і дзіця.
Таксама вядома пра дзясяткі пацярпелых. Як адзначае hromadske.ua, усе пацярпелыя ад расійскай атакі — грамадзянскія асобы.