Расіяне абстралялі бальніцу ў Херсоне, загінуў лекар
Лякарня ў Херсоне пасля расійскага абстрэлу / t.me/pgo_gov_ua/
Раніцай 1 жніўня расіяне абстралялі бальніцу ў Херсоне, загінуў лекар, паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны. Траўмы атрымала медсястра. Колькасць пацярпелых яшчэ ўдакладняецца. Пашкоджаны будынак лякарні, аўтатранспарт каля яе.
Ратавальнікі пішуць, што гэта быў артылерыйскі абстрэл. Было пашкоджана хірургічнае аддзяленне Херсонскай гарадской клінічнай бальніцы. Узгарання не адбылося.
t.me/dsns_telegram/