Расія прызнала, што не справіцца без імпартнай бульбы і цыбулі

Расія выключыла з пераліку тавараў, забароненых да ўвозу з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Канады і Аўстраліі, малькоў ласося і стронгі, насенне бульбы, безлактозное малако, цыбулу-сявок, біялагічна актыўныя дабаўкі (БАДы) і вітаміны. Як піша расійская газета "Ведомости", прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў адпаведную пастанову 20 жніўня. 

Пад забарону гэтыя тавары трапілі на пачатку месяца разам з іншымі прадуктамі харчавання і сыравінай. Аднак шэраг расійскіх вытворцаў заявіў, што застаўся фактычна без матэрыялу для вытворчасці ў Расіі. Напрыклад, Рыбны саюз сцвярджаў, што з-за немагчымасці завезці ў Расію пасадачны матэрыял для вырошчвання атлантычнага ласося, пачынаючы з 2016 года расійскія спажыўцы могуць застацца без айчыннага ласося, якім сёння замяшчаецца імпартны аналаг. 

Фота — ovkuse.com