Расія не будзе мяняць Медведчука на ўкраінскіх вайскоўцаў

Расія не будзе мяняць Медведчука на ўкраінскіх вайскоўцаў

Затрыманага ва Украіне палітыка Віктара Медведчука не будуць мяняць на ўкраінскіх вайскоўцаў. "Пра гэта гаворка не ідзе", — заявіў журналістам прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Медвядчук — самы вядомы прарасійскі палітык ва Украіне, кум Уладзіміра Пуціна. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і ў траўні 2021-га пасадзілі пад хатні арышт, з-пад якога ўцёк пасля пачатку вайны. Яго затрымалі ў першай палове красавіка. Кіеў прапанаваў абмяняць яго на палонных украінскіх вайскоўцаў. Сам Медвядчук прапаноўваў абмяняць яго на абаронцаў і жыхароў Марыупаля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.