Расія абстраляла Кіеў ракетамі, 4 чалавекі загінулі
Наступствы абстрэлу Кіева
Чатыры чалавекі загінулі ў Кіеве ў выніку начной атакі Расіі, паведамляе гарадская вайсковая адміністрацыя.
Вядома, што ад абстрэлу пацярпелі 27 жыхароў горада. Сярод іх – двое дзяцей ва ўзросце 7 і 10 гадоў. Шпіталізавалі 15 чалавек, у тым ліку цяжарную жанчыну. Астатнім аказалі дапамогу на месцы або амбулаторна.
Паводле словаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па краіне было запушчана 430 дронаў і 18 ракет. У Кіеве пашкоджаныя дзясяткі шматпавярховых будынкаў. Ад аскепкаў "Іскандэра" пашкоджана Пасольства Азербайджана. Апроч Кіева ўдары наносіліся па Харкаўшчыне і Адэшчыне.