Расія абстраляла Херсон 17 разоў за суткі, ёсць ахвяры
Херсон, чарга ў "пункт нязломнасці" / https://www.facebook.com/MNSKHERSON/
Расія абстраляла Херсон 17 разоў за суткі. Пашкоджаны дзіцячы садок і "пункт нязломнасці", ёсць загінулыя і параненыя, піша pravda.com.ua.
Херсонскія ўлады заяўляюць, што "расіяне хаатычна абстрэльваюць жылыя дамы" — і шматпавярховыя, і прыватныя.