Раптоўна памёр магілёўскі актывіст Алесь Сілкоў
Алесь Сілкоў / Рух "За свабоду"
У Магілёве 3 студзеня ва ўзросце 55 гадоў раптоўна памёр мясцовы палітычны і грамадскі актывіст Алесь Сілкоў. Пра гэта паведамляе "Позірк".
Сілкоў у мінулыя гады быў нацыянальным каардынатарам кампаніі электаральнага назірання "Права выбару". У юрыдычна ліквідаваным на сёння Руху "За свабоду" актывіст уваходзіў у кіраўнічыя органы — быў сябрам рады, а ў нейкі перыяд — магілёўскім абласным каардынатарам Руху.
У Магілёве ён быў вядомы таксама як адзін з заснавальнікаў і ікраўнік ініцыятывы "Грамадскі магістрат". Гэтая ініцыятыва ў гадавіну надання гораду магдэбурскага права выбірала і ўзнагароджвала асобу і ініцыятыву года ў Магілёве.
Сілавікі неаднаразова затрымлівалі Сілкова па палітычных матывах.