Работнікаў хуткай дапамогі ў Гомелі адправілі касіць траву

Касцы ў Гомелі / Гомельскі гарадскі тэлеканал
Да пакосу травы ў Гомелі прыцягнулі не толькі работнікаў камунальных службаў, але і медыкаў. Улады назвалі гэта "месячнікам па добраўпарадкаванні".
У Гомелі стварылі брыгады з работнікаў, каб пакасіць траву. Горад зарос ёй, бо ў камунальных службах элементарна няма каму працаваць. Але ўлады заявілі, быццам у зарослых газонах вінаватыя інтэнсіўныя ападкі.
Як даведаўся "Флагшток" з дзяржаўных СМІ, да пакосу травы прыцягнулі работнікаў такіх прадпрыемстваў як "Спартак", "Станкагомель", "Хімтранс" Гомельскага хімзавода, ЗЛіН, электратэхнічнага завода, Гомельскага аддзялення БЧ, Гомельскай станцыі хуткай дапамогі.
У раённай газеце таксама паказалі, як выглядае гарантаванае гарвыканкамам харчаванне касцоў — гэта выключна бутэрброды.
Дарэчы, нядаўна прадстаўнікі Мінздароўя заяўлялі, што ў Беларусі няма недахопу ў медыках. Мяркуючы па тым, што іх адпраўляюць касіць траву — дык нават ёсць лішнія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.