Рабаўнікі з пісталетам скралі ў мінчука BMW і мабільнік
Здарэнне адбылося 31 траўня сярод белага дня на Партызанскім праспекце сталіцы.
23-гадовы хлопец пагадзіўся падвезці двух невядомых яму мужчын. Аднак тыя нечакана напалі на яго. Пагражаючы пісталетам, нападнікі забралі ў яго аўтамабіль і мабільнік, а потым уцяклі, перадае БЕЛТА.
Нападнікаў удалося затрымаць па гарачых слядах. Імі апынуліся два мінчукі — аднаму 39, другому 27 гадоў. У рабаўнікоў забралі пнеўматычны пісталет.
Фота — thinkstockphotos.com