Пяскоў — пра абмеркаванне крэдыту для Лукашэнкі: не будзем забягаць наперад
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сышоў ад адказу на пытанне, ці будуць Пуцін і Лукашэнка абмяркоўваць новы крэдыт для Беларусі.
"Давайце не будзем забягаць наперад", — перадае ТАСС словы прадстаўніка Крамля.
Пяскоў таксама паведаміў, што пасля перамоваў кіраўнікі дзяржаў плануюць даць вялікую прэс-канфкерэнцыю, дзе будзе магчымасць задаць ім пытанні.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Маскве 9 верасня.