П'яныя хлопцы на Audi A6 ледзь не збілі прыпынак, але ўрэзаліся ў слуп

Увечары 23 лютага на вуліцы Аэрадромнай у Мінску аўтамабіль Audi A6 ўрэзаўся ў асвятляльную апору. Як піша onliner.by, 26-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўто выехала з праезнай часткі, і калі б не слуп, то вылецела б на прыпынак грамдскага транспарту.

Акрамя кіроўцы ў салоне знаходзіўся яшчэ адзін пасажыр. Па словах даішнікаў, было відаць, што абодва яны нецвярозыя.  

Абодвух маладых людзей даставілі ў лякарню. У кіроўцы дыягнаставалі пералом, у пасажыра — ушыб калена, чэрапна-мазгавую траўму.

Фота — onliner.by