П'яны вясковец лупцаваў сякерай міліцэйскую машыну
Спярша мужчына пагражаў міліцыянтам сякерай, а пасля сапсаваў іх службовы аўтамабіль.
Як паведамляе interfax.by, у вёсцы Глуша Бабруйскага раёна міліцыянты прыбылі на разбор сямецнага скандалу. Нецвярозы 58-гадовы мужчына стаў пагражаць ім прычыненнем цялесных пашкоджанняў. А потым ён зрабіў не менш за пяць удараў сякерай па службовым аўтамабілі, пашкодзіўшы кузаў. На гэтым буяе не супакоіўся, а паспрабаваў стукнуць сякерай аднаго з міліцыянтаў.
Цяпер усталёўваецца сума шкоды, нанесенай у выніку пашкоджання аўтамабіля. Пасля гэтага праваахоўнікі сфармулююць абвінавачанне.
Фота — baku.ws