П'яны мінчук у тралейбусе парэзаў шыю другому
Падазраванага затрымалі. Жыццю і здароўя пацярпелага нічога не пагражае.
Заводскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 55-гадовага мінчука. Яго падазраюць у замаху на забойства.
Па інфармацыі Следчага камітэта, увечары 3 жніўня ў тралейбусе маршруту №3Д мужчына з хуліганскіх памкненняў параніў нажом у шыю 60-гадовага мінчука і ўцёк. Пра здарэнне іншыя пасажыры тралейбуса адразу ж паведамілі ў міліцыю.
Як удакладняе сайт МУС, зламыснік — рабочы, пацярпелы — вядучы інжынер. Медыкі шпіталізавалі пацярпелага. Паведамляецца, што яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Міліцыя затрымала нападніка праз некалькі хвілінаў недалёка ад месца падзеяў. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Медагляд паказаў у затрыманага алкагольнае ап'яненне 3 праміле.
Фота: tut.by